Главная / Новости / Новости района
15.03.2024

З Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Паважаныя жыхары Ваўкавыскага раёна! 
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Роўна 30 гадоў таму, 15 сакавіка 1994 года, у нашай краіне быў прыняты Асноўны Закон, які абвясціў чалавека галоўнай каштоўнасцю, а яго правы і свабоды – нязменнымі прыярытэтамі дзяржавы.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адлюстравала спрадвечнае імкненне беларусаў жыць у свабодным і справядлівым грамадстве, стала надзейнай прававой асновай для правядзення ў краіне паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.
Дзякуючы Канстытуцыі ў Рэспубліцы Беларусь дзейнічае моцная і эфектыўная сістэма дзяржаўнай улады, якая фарміруецца пры непасрэдным удзеле народа. Закладзены трывалы фундамент грамадскай згоды для міру і працвітання Айчыны.
Наша галоўная задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.
Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольныя дасягнуць усіх вызначаных мэт.
У гэты знамянальны дзень жадаем усім міру і згоды, поспехаў ва ўсіх канструктыўных распачынаннях, шчасця, моцнага здароўя і дабрабыту.

Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт 
Ваўкавыскі раённы Савет дэпутатаў