Лукашэнка: у нас няма алігархаў і пры мне іх не будзе
07.08.2025
У Беларусі няма алігархаў, і пры дзеючым Прэзідэнце іх не з'явіцца. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю ўкраінскаму журналісту Дзмітрыю Гардону, паведамляе БЕЛТА.
"У нас няма алігархаў і пры мне іх не будзе. Улада ўладай, бізнес бізнесам. У нас вельмі строгая сістэма барацьбы з карупцыяй, суровая сістэма", - падкрэсліў беларускі лідар.
"Таму алігархаў быць не можа. Яны (прадстаўнікі буйнога бізнесу. - Заўвага БЕЛТА) роўнанабліжаныя да ўлады на столькі, на колькі роўнааддаленыя", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.