Качанава: жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса
03.05.2025
Жорсткія каранцінныя меры могуць выклікаць другую хвалю каранавіруса. Такое меркаванне выказала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава падчас ток-шоу на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.
Вынік каранцінных мер добра відаць на прыкладзе іншых краін. Дарэчы, некаторыя з іх ужо выходзяць з каранціну з-за праблем з эканомікай.
Качанава таксама лічыць, што жорсткія надзвычайныя меры могуць выклікаць другую хвалю распаўсюджвання інфекцыі, і адзначае, што ў прыярытэце зараз якаснае медабслугоўванне.
- Тут галоўнае - наяўнасць медыцынскага абсталявання, лекавых прэпаратаў, урачоў і месцаў у бальніцах. А гэта ўсё ў нас ёсць і знаходзіцца на вельмі жорсткім кантролі Міністэрства аховы здароўя, - сказала на заканчэнне старшыня.
Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".