Яўка выбаршчыкаў за два дні датэрміновага галасавання склала 12,75 працэнта
06.08.2025
За два дні датэрміновага галасавання яўка выбаршчыкаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі склала 12,75 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
Паводле даных Цэнтральнай камісіі, у Брэсцкай вобласці прагаласавалі 11,26 працэнта выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласці яўка склала 12,16 працэнта, у Гомельскай - 16,44 працэнта, у Гродзенскай - 10,01 працэнта.
У Мінскай вобласці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасавання прыйшлі 12,61 працэнта выбаршчыкаў, у Магілёўскай - 14,61 працэнта, у Мінску - 11,73 працэнта.
Агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы, складае 6 836 585 чалавек.
Датэрміновае галасаванне на выбарах стартавала 4 жніўня і прадоўжыцца па 8 жніўня ўключна.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.