Як лічыць кілаваты па новых тарыфах
09.01.2024
З 1 студзеня ў Беларусі ўведзеныя новыя тарыфы на электрычную энергію.
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2019 № 933.
Нагадаем, у 2019 годзе ў Беларусі адмянілі ліміты на электраэнергію па аб'ёмах спажывання. Гэта значыць, што незалежна ад таго, колькі кВт/г чалавек спажыў-150, 250 або больш, ён плаціць за іх па адным тарыфе. Для кватэр з газавымі плітамі сёлета дзейнічае субсідаваны тарыф, ён складае 0,1901 рубля за кВт/г, а для кватэр з электраплітамі – 0,1616 рубля за кВт/г. Адмова ад дыферэнцыяцыі тарыфаў на электраэнергію па аб'ёмах спажывання ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання тлумачылі тым, што ў Беларусі субсідаваныя тарыфы практычна дасягнулі ўзроўню эканамічна абгрунтаваных.
Больш падрабязна чытайце на сайце газеты "Гродзенская праўда".