Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Аляксандр Лукашэнка прызначыў першых намеснікаў у КДБ і МУС

28.02.2025
Прэзідэнт Беларусі зрабіў кадравыя прызначэння.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі i Міністэрстве ўнутраных спраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Церабаў, які да цяперашняга часу займаў пасаду начальніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Замест яго кіраванне ў Гомельскай вобласці ўзначаліць Аляксандр Мельнікаў, перш начальнік упраўлення ўласнай бяспекі КДБ.

Генадзь Казакевіч прызначаны першым намеснікам міністра ўнутраных спраў-начальнікам крымінальнай міліцыі. Да гэтага ён кіраваў Галоўным упраўленнем па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2025.