Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.04.2020

У Ваўкавыскім раёне завяршыліся выплаты аднаразовай дапамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам да iх прыраўнаваным

Выплаты аднаразовай матэрыяльнай дапамогі па Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2019 г. "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі» зроблены 21 ветэрану Вялікай Айчыннай вайны і 61 асобе, якая пацярпела ад наступстваў войнаў.

Агульная сума выплат па Указу склала 70400 рублёў, з іх:

10 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны атрымалі выплаты па 1700 рублёў;

1 інвалід Вялікай Айчыннай вайны атрымаў выплату 1700 рублёў;

8 чалавек, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 900 рублёў;

2 чалавекі, узнагароджаныя знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда", атрымалі выплаты па 900 рублёў;

51 былы вязень месцаў прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі ў гады Другой сусветнай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў;

8 інвалідаў з дзяцінства, якія атрымалі калецтвы з-за наступстваў Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў;

2 члена сем'яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, атрымалі выплаты па 700 рублёў.