Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння падпісаў указ нумар 339 "Аб грамадскіх інспектарах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам на базе Камітэта дзяржаўнага кантролю ствараецца сістэма грамадскіх інспектараў. Імі могуць быць грамадзяне Беларусі, якія дасягнулі 25-гадовага ўзросту і здольныя па сваіх маральных і дзелавых якасцях садзейнічаць кантралюючым органам. Грамадскія інспектары будуць выконваць названыя функцыі на грамадскіх пачатках у вольны ад асноўнай работы або вучобы час.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, іншыя грамадскія аб'яднанні могуць уносіць прапановы аб прыцягненні іх членаў да работы ў якасці грамадскіх інспектараў, у тым ліку для выканання сацыяльна значных задач, напрыклад маніторынгу цэн на тавары першай неабходнасці, эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўнай маёмасці.
Метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю грамадскіх інспектараў будзе ажыццяўляць Камітэт дзяржаўнага кантролю.
Па матэрыялах сайта БЕЛТА.