Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
17.09.2021

БелАЭС дасць магчымасць штогод замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу

БелАЭС дасць магчымасць штогод замяшчаць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым у інтэрв'ю газеце "Энергетика Беларуси" расказаў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз, паведамляе БЕЛТА.

"Запуск у работу двух энергаблокаў станцыі сумарнай магутнасцю 2400 МВт у многім зменіць структуру балансу электрычных магутнасцей энергасістэмы Беларусі", - адзначыў ён.

Усё гэта патрабуе абгрунтаваных рашэнняў па аптымізацыі складу абсталявання па энергасістэме ў цэлым, падкрэсліў намеснік міністра. Мінэнерга распрацаваны ключавыя дакументы перспектыўнага планавання: Канцэпцыя развіцця электрагенерыруючых магутнасцей і электрычных сетак на перыяд да 2030 года, Стратэгія развіцця віду эканамічнай дзейнасці "Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам" на перыяд да 2030 года, праграмы комплекснай мадэрнізацыі вытворчасцей энергетычнай і газавай сфер на бягучую пяцігодку, якія ўлічваюць новыя ўмовы работы.

Да 2025 года плануецца вывесці з эксплуатацыі кандэнсацыйныя генерыруючыя крыніцы сумарнай устаноўленай магутнасцю 1030 МВт. "Рэзерв магутнасці для надзейнага электразабеспячэння спажыўцоў энергасістэмы будзе забяспечаны за кошт рэалізацыі праектаў па будаўніцтве пікава-рэзервовых энергакрыніц на базе газатурбінных установак", - растлумачыў Дзяніс Мароз.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.