Галоўная / Аб'явы / Актуальна
27.07.2020

У Ваўкавыску адкрываецца першы бізнес-інкубатар - навошта ён патрэбны і хто туды можа трапіць?

Атрымаць дапамогу і падтрымку ад экспертаў змогуць Ваўкавыскія стартаперы і пачынаюшчыя бізнесмены ў першым у Ваўкавыску бізнес-інкубатары, які зарэгістраваны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь 9 ліпеня 2020 г. на базе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інаватыка».

- Што такое бізнес-інкубатар? Простымі словамі гэта арганізацыя, якая займаецца падтрымкай і дапамогай пачынаючым прадпрымальнікам на этапах першапачатковага развіцця і станаўлення, пачынаючы ад прадстаўлення на пэўных умовах памяшканняў суб'ектам гаспадарання (тэрмін дзейнасці суб'ектаў малога прадпрымальніцтва з даты дзяржаўнай рэгістрацыі не павінен перавышаць трох гадоў) і заканчваючы падтрымкай і прасоўваннем розных праектаў на ўсіх этапах ад стварэння ідэі да яе рэалізацыі. Інкубатары малога бізнэсу дапамагаюць стартаперам і «пачынаючым бізнэсменам» ў першыя гады развіцця іх справы. У дапамогу ўваходзяць кансультацыі экспертаў, навучанне маркетынгу, продажах, рэкламе, арэнда офісаў. Гэта значыць, што бізнес-інкубатар гэта той інструмент, які дапамагае наладжванню і развіццю сваёй справы з набыццём ў наступным фінансавай самастойнасці.

Дата афіцыйнага адкрыцця пакуль не вызначана ў сувязі з правядзеннем рамонтных работ. Размешчаны названы аб'ект па адрасе: г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 22 (2 паверх). Маюцца свабодныя плошчы для здачы ў субарэнду. Больш дакладную і падрабязную інфармацыю можна атрымаць у дырэктара - Клімовіча Васіля Анатольевіча па тэлефоне: +375 29 2826494.