Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать

Падрыхтоўка візіту Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь абмеркавана дыпламатамі дзвюх краін

01.08.2024
Падрыхтоўка візіту Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь абмеркавана дыпламатамі дзвюх краін
Пытанні падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь абмеркаваны ў Кіеве. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

"31 ліпеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігара Сокала з намеснікам міністра замежных спраў Украіны Васілем Боднарам, - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны. - У час сустрэчы бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь, а таксама арганізацыі 8-9 кастрычніка гэтага года III Форуму рэгіёнаў дзвюх краін у Гродне".

Акрамя таго, была разгледжана магчымасць правядзення беларуска-ўкраінскіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, як плануецца, у верасні ў Мінску.

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.
 
© Ваўкавыскі раённы выканаўчы камітэт, 2024.