Афіцыйны сайт
8 студзеня 2018

Зярняты дабрыні абавязкова дадуць усходы. Кіраўніцтва раёна ўручыла навагоднія падарункі выхаванцам дапаможнай школы-інтэрната (+ Відэа)

У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» ў Ваўкавыскай дапаможнай школе-інтэрнаце дзяцей парадавала навагодняе свята пры ўдзеле члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні райвыканкама Міхаіла Сіцько.

Разам з ім прыехалі павіншаваць дзяцей, якія больш за іншых маюць патрэбу ў клопаце і ўвазе, памочнік члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Салавей, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Навіцкі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кашкевіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ігар Салавей, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Пётр Красько.  

Дзеці - гэта самае каштоўнае, што ў нас ёсць, таму неабходна клапаціцца пра іх і рабіць іх жыццё як мага лепшым. Нездарма кажуць: дзіцячая ўсмешка і шчаслівыя вочы дзяцей - самае вялікае багацце ў свеце, а будучыня нашай краіны  - у руках падрастаючага пакалення. У гэтым упэўнены запрошаныя на свята госці, якія пажадалі выхаванцам і педагогам школы-інтэрната моцнага здароўя, дабрабыту, больш усмешак і добрага настрою.

Напэўна, такія сустрэчы значныя для ўсіх: асабістым прыкладам вучыць дзяцей дабрыні, шчодрасці, міласэрнасці і разам з тым вучыцца ў іх дзіцячай непасрэднасці і ўменню радавацца. Кожнае дзіця атрымала ад Прэзідэнта Беларусі і Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта навагоднія падарункі, а самае галоўнае - часцінку душы кожнага, хто не толькі імкнецца сваім удзелам стварыць святочны настрой, але і клапоціцца аб штодзённым дабрабыце дзяцей.

Магчыма, сённяшнія выхаванцы школы-інтэрната праз шмат гадоў успомняць, як у іх нялёгкім дзяцінстве, прынамсі ў святочныя зімовыя дні, знаходзілася месца  цудам.



"Наш час"