Афіцыйны сайт
9 лютага 2018

Ваўкавыскі райвыканкам яшчэ раз папярэджвае насельніцтва, што на лёд выходзіць небяспечна!

Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, разгледжана пытанне аб мерах бяспекі на лёдзе. Выхад на лёд падчас ледаставу, пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў, а таксама ў перыяд інтэнсіўнага раставання і разбурэння лёду забаронена беларускім заканадаўствам.

Але выканкамам прыняты дадатковыя меры, у адпаведнасці з якімі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і раённая арганізацыя РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах» сумесна з зацікаўленымі службамі ўзмоцняць тлумачальную работу па захаванні мер бяспекі на лёдзе і правядуць акцыі па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму актывізуе прафілактычную работу з навучэнцамі і іх бацькамі, РАУС і РАНС прымуць удзел у сумесных рэйдах на вадаёмы, а ВКУП «Ваўкавыская камунальная гаспадарка» усталюе інфармацыйныя таблічкі, якія папярэджваюць аб забароне выхаду на лёд, на штучных кар'ерах у раёне «Шведскай гары», тэрыторыі вадасховішча «Дамба», беразе ракі Ваўкавыя ў раёне рынку і іншых месцах.

ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ЛЁДЗЕ
Пад вясновымі промнямі сонца лёд на вадаёмах становіцца рыхлым і нетрывалым. У гэты час выходзіць на яго паверхню вельмі небяспечна. Аднак кожны год многія людзі не звяртаюць увагі на  меры засцярогі і выходзяць на тонкі вясновы лёд, тым самым падвяргаючы сваё жыццё смяротнай небяспецы.

Гэта трэба ведаць:
бяспечным для чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не менш за 10 см у прэснай і 15 см у салёнай вадзе;

трываласць лёду аслаблена ў вусцях і прытоках рэк, месцах хуткай плыні, якія б'юць крыніцай, сцёкавых вод, раёнах росту воднай расліннасці, дрэў, кустоў і чарота;

калі тэмпература паветра трымаецца вышэй за 0º С больш трох дзён, то трываласць лёду памяншаецца на 25%;

трываласць лёду можна вызначыць візуальна: лёд блакітнага колеру трывалы, трываласць белага ў два разы менш, шэры, матава-белы або з жаўтлявым адценнем лёд ненадзейны.

Што рабіць, калі вы праваліліся ў ваду:

не панікуйце, не рабіце рэзкіх рухаў, стабілізуйце дыханне;

раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце зачапіцца за край лёду, надаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні;

паспрабуйце асцярожна налегчы грудзьмі на край лёду і закінуць адну, а затым другую ногі на лёд;

калі лёд вытрымаў, перакочваючыся, павольна паўзіце да берага;

паўзіце ў той бок, адкуль прыйшлі, бо тут лёд ужо правераны на трываласць.

Калі патрэбна дапамога:
узбройцеся любой доўгай палкай, дошкай, шастом або вяроўкай. Можна звязаць разам шалікі, рамяні ці адзежу;

варта паўзком, шырока расстаўляючы пры гэтым рукі і ногі, штурхаючы перад сабой выратавальныя сродкі, асцярожна рухацца ў кірунку да праталіны;

спыніцеся ад змешчанага ў вадзе чалавека на адлегласці некалькіх метраў, кіньце яму вяроўку, край адзежы, падайце палку ці шэст;

асцярожна выцягніце пацярпелага на лёд і разам паўзком выбірайцеся з небяспечнай зоны;

паўзіце ў той бок, адкуль прыйшлі;

дастаўце пацярпелага ў цёплае месца. 

Акажыце яму дапамогу: зніміце з яго вопратку, энэргічна разатрыце цела (да пачырванення скуры) змочанай у спірце суконкай або рукамі, напаіце пацярпелага гарачым чаем. Ні ў якім разе не давайце пацярпеламу алкаголь, у падобных выпадках гэта можа выклікаць смяротны зыход.