Афіцыйны сайт
30 студзеня 2018

У Ваўкавыскім РАУС арганізавана першая ў раёне сустрэча па псіхалагічнай дапамозе агрэсарам ў сям'і

Праблема насілля ў сям'і, на жаль, застаецца па-ранейшаму сёння актуальнай і з'яўляецца самым распаўсюджаным злачынствам па дадзеных розных даследаванняў. 

Пагэтаму пра прафілактыку правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін кажуць на ўсіх узроўнях - ад школы і міліцыі да дзяржавы. Для прадухілення хатняга насілля, неабходна працаваць не толькі з пацярпелым бокам, але і з агрэсарамі. У большасці выпадкаў у іх ролі выступаюць мужчыны.
У Ваўкавыскім РАУС арганізавана першая ў раёне сустрэча (23.01.2018 г.) па псіхалагічнай дапамозе агрэсарам, у якой прынялі ўдзел асобы, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі і асуджаныя да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі, якія маюць судзімасць за злачынствы ў сферы сямейна- бытавых адносін, а таксама тыя, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў дачыненні да членаў сям'і. На прафілактычным мерапрыемстве прадстаўнікі АУС і пракуратуры Ваўкавыскага раёна ў чарговы раз расказалі аб адказнасці за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна» расказалі пра нацыянальную мадэль комплекснай работы з мужчынамі-агрэсарамі, распрацаваную ў рамках праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Развіццё нацыянальнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у мэтах процідзеяння хатняму насіллю ва ўмовах дасягнення гендэрнай роўнасці“, які рэалізуе ЮНФПА (Фонд Народанасельніцтва ААН у Беларусі) пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Прапанавалі агрэсарам прайсці карэкцыйную праграму для змены паводзін у сям'і з абразлівага і гвалтоўнага на альтэрнатыўнае - паважлівае і бяспечнае.

Калі Вы разумееце, што гэта праблема пра вас, прызнайце гэта па-мужчынску і паспрабуйце зрабіць 1-ы крок. 

Спецыялісты ГУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна» прапаноўваюць прайсці Карэкцыйную праграму для агрэсараў. 

Жадаючыя могуць звярнуцца па адрасе: вул. Перамогі, 4 
тэл. 4-34-68