Афіцыйны сайт
15 студзеня 2018

У рамках заключнага этапу акцыі “Нашы дзеці” для дзяцей і работнікаў Ваўкавыскага дзіцячага дома прадстаўнікі аграрнага каледжа арганізавалі “Калядныя сустрэчы"

Пасля Нараджэння Хрыстова настаў час калядных гулянняў. Для навучэнцаў і выкладчыкаў дзяржаўнага аграрнага каледжа гэта стала падставай арганізаваць “Калядныя сустрэчы" ў рамках заключнага этапу рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” для дзяцей і работнікаў Ваўкавыскага дзіцячага дома.

Члены аб'яднання па інтарэсах “Ваўкавыскі карагод" (кіраўнік І. У. Рагоза) разам з выхаванцамі адправіліся ў займальнае казачнае падарожжа. Вакалісты і ўдзельнікі танцавальнага калектыву “Дыямент”, якім кіруюць А. І. Мінько і А. В. Хасанава падарылі гледачам свае палымяныя песні і танцы. Члены валанцёрскай групы “Веста” і прадстаўнікі ГА “БРСМ” каледжа, добра знаёмыя пастаяльцам дзіцячага дома, разам са святочным настроем перадалі дзецям неабходныя гігіенічныя сродкі і прылады, вітаміны і фрукты, якія былі набыты на грошы, сабраныя вучнямі, выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўстановы адукацыі падчас дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.

Самым важным, што атрымалі ад гэтай сустрэчы ўсе яго ўдзельнікі, стала пачуццё яднання, цяпла, дабрыні ... і чаканне новай сустрэчы. 

У завяршэнне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” падарункі выхаванцам дзіцячага дома прывезлі таксама прадстаўнікі раённага вузла паштовай сувязі і раённага спажывецкага таварыства.