Афіцыйны сайт
31 жніўня 2019

У аздараўленчым лагеры “Рось" закончылася пятая аздараўленчая змена. Ужо трэці год запар яна на ваўкавышчыне — міжнародная

Сёлета разам са школьнікамі нашага раёна і гасцямі з Малдовы тут адпачывалі юныя гродзенцы. Змена называецца “Масты сяброўства: крок насустрач”.

Склаліся тут і свае традыцыі. У пачатку змены деці з Малдовы спявалі сваю атрадную песню на малдаўскай мове, а ў канцы яе спявалі ўжо ўсе.

У фае лагера з каляровай паперы быў зроблены мост Сяброўства. Кожны дзень пасля агульнага мерапрыемства дзеці прымацоўвалі намаляваныя слядкі, робячы крок насустрач, і ў рэшце рэшт сустрэліся на сярэдзіне маста.

Для выхаванцаў былі арганізаваны сумесныя экскурсіі ў Лідскі цэнтр МНС, завод керамічныхх вырабаў у Ваўкавыску, музей “Чалавека і прыроды” у Мастах, Каробчыцы, музей СШ №8 г. Валкавыска, аграгарадка Волпа і Гнезна, Шавулічы.

На канцэрце, прысвечаным закрыццю пятай міжнароднай змены, гучалі песні на розных мовах: рускай, беларускай, малдаўскай. Знайшлося ў праграме месца вершам і гульням, фокусам і міні-спектаклям, конкурсам і танцам...  Прыгожыя нумары падрыхтавалі госці з Малдовы і Гродна, а таксама гаспадары.







































































Пры ад’езде выхаванцаў лагера было шмат цёплых слоў, слёз — ад таго, што так хутка праляцела аздараўленчая змена, і многа абяцанняў, што праз год магчыма новая сусрэча. Дзеці абмяняліся невялікімі падарункамі на памяць аб знаёмстве і сяброўстве.