Афіцыйны сайт
1 ліпеня 2018

Спецыяліст па турызме адкрыў у глыбінцы аграсядзібу

 35 гадоў, ён не жанаты, але не супраць таго, каб уступіць у шлюб. Вось толькі не можа знайсці нявесту сабе пад густ, ды яшчэ і працавітую. А гаспадарка ў Яўгена нямалая. Дом, агарод, птушак розных... Ды і гасцей-турыстаў трэба прыняць, накарміць, зацікавіць.

Агратурызм Яўген вядзе сумесна з сям'ёй брата, які жыве па суседстве. Абодва прыехалі ў Ваўкавыскі раён з Оршы, у маленькай вёсцы купілі дамы і распачалі сваю справу. Яўген — прафесійны спецыяліст па турызме, але некаторы час працаваў у сталіцы машыністам метро. Рашэнне вярнуцца да таго, «на што вучыўся», прыйшло раптоўна і не адпускала, пакуль лёс не занёс у Альхова, дзе і з'явілася сядзіба з аналагічнай назвай. З тае пары прайшло чатыры гады, і за гэты час стары вясковы дом даваеннай пабудовы набыў рысы ўтульный і дагледжанай аграсядзібы.

Галоўны прынцып новага гаспадара — захаваць, наколькі магчыма, аўтэнтычнасць дома. Тут можна ўбачыць і вялікі стары куфар, і аўтэнтычныя ложкі з саматканымі дыванамі, і розныя хатнія прылады. У доме быццам вітае дух даўніны. Турыстам-гараджанам гэта вельмі важна і цікава, кажа Яўген, бо яны нібыта трапілі ў іншы свет, атрымалі новыя эмоцыі і нейкія звесткі аб мінулым.

Нягледзячы на тое, што Яўген адкрыў аграсядзібу ў сапраўднай глыбінцы, яго знаходзяць у розных кутках свету. Нядаўна, напрыклад, былі госці з далёкага расійскага Томска, хутка прыедзе сям'я з Латвіі. Важны плюс, на думку Яўгена Красноўскага, — прыгранічнае знаходжанне аграсядзібы. Да беларуска-польскага пункта пропуску крыху больш за 40 кіламетраў, многія расіяне застаюцца на адпачынак, едучы за мяжу. Вядома, сядзіба шырока пазіцыянуецца на шматлікіх сайтах, а на bookіng.com мае даволі высокі рэйтынг, аб чым нават ёсць адпаведнае пасведчанне. Выбару аграсядзібы ў Альхове спрыяе і банальны камфорт — тут ёсць газ, вада і бесправадны інтэрнэт.


Падрабязней на сайце газеты "Звязда"