Афіцыйны сайт
4 снежня 2017

Раённы семінар-нарада кіраўнікоў і спецыялістаў галіны сельскай гаспадаркі прайшоў 2 снежня ў Ваўкавыскім раёне

Тэмай семінара было падвядзенне вынікаў па добраўпарадкаванні машынных двароў, на парадак дня вынесены былі таксама пытанні захаванасці і ўліку сельскагаспадарчай тэхнікі, пастаноўкі яе на доўгае захоўванне, арганізацыі рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі і падрыхтоўкі машынна-трактарнага парка да вясенне-палявых работ 2018 года, выканання патрабаванняў бяспекі ў зімова-стойлавы перыяд і выкананне патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”. 

У семінары прынялі ўдзел член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Міхаіл Сіцько, старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Навіцкі, першы намеснік старшыні райвыканкама - начальнік райсельгасупраўлення Дзмітрый Захарчук, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Казак, спецыялісты райсельгасупраўлення, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага нагляду і кантролю, кіраўнікі, намеснікі кіраўнікоў па механізацыі (галоўныя інжынеры), загадчыкі рамонтнымі механічнымі майстэрнямі і спецыялісты па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый раёна, а таксама тыя, хто знаходзіцца ў рэзерве кадраў для вылучэння на пасады кіраўнікоў гаспадарак. 

Удзельнікі семінара, падзяліўшыся на тры групы, наведалі мехдвары, рамонтныя механічныя майстэрні і базы захоўвання тэхнікі ўсіх гаспадарак раёна, ацэньваючы праведзеную калегамі працу і выстаўляючы адзнакі ўбачанаму. З тымі ж мэтамі ўсе тры групы сустрэліся на мехдвары РСКУП «Ваўкавыскае» аграгарадка Рэпля, а затым у Реплеўскім Доме культуры адбылося пленарнае пасяджэнне. Са станам спраў у сельгасарганізацыях раёна па падкантрольных пытаннях удзельнікаў семінара азнаёмілі таксама прадстаўнікі аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Ваўкавыскага РАУС, Ваўкавыскага РАНС, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Ваўкавыскага межрайаддзела філіяла «Энэрганагляд». Адбылося абмеркаванне пытанняў аховы і ўмоў працы. У завяршэнне семінара былі ўзнагароджаны сельгаспрадпрыемствы і іх спецыялісты, якія праявілі сябе з лепшага боку па выніках падрыхтоўкі тэхнікі да зімовага захоўвання і па рабоце ў галіне аховы працы.