Афіцыйны сайт
12 лютага 2018

План правядзення III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва ў Ваўкавыскім раёне

План правядзення:

26 лютага ДЗЕНЬ ПЕРШЫ:
Аб'ява конкурсу сярод школьных бізнес-кампаній па стварэнні бізнес-праекта «Брэнд горада Ваўкавыска».
Месца правядзення: установы адукацыі Ваўкавыскага раёна, на базе якіх, створаны бізнес-кампаніі ў 2017 годзе. 
Час правядзення: з 26 лютага па 03 сакавіка 2018 г.

27 лютага ДЗЕНЬ ДРУГІ:
Наведванне філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Беларусбанк» старшакласнікамі, якія наведваюць аб'яднанне па інтарэсах па фінансавай адукаванасці.
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 20.
Час правядзення: 10.30 ч.

28 лютага ДЗЕНЬ ТРЭЦІ:
Удзел прадстаўнікоў Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэце ў XIX Асамблеі дзелавых кругоў Рэспублікі Беларусь.
Месца правядзення: Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь.
Час правядзення: з 12.00 да 17.00 ч.
Круглы стол з беспрацоўнымі грамадзянамі: «Як адкрыць уласны бізнэс» (служба занятасці ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва, аддзел аддзел эканомікі, ІМПЗ па Ваўкавыскаму раёну, Ваўкавыскі аддзел ФСАН).

1 сакавіка ДЗЕНЬ ЧАЦВЁРТЫ:
Экскурсіі на прадпрыемствы малога бізнесу Ваўкавыскага раёна для вучняў 9-10 класаў навучальных устаноў Ваўкавыскага раёна (ТАА "РЭА БЕЛ", ЗТАА "БЕЛ-ОБСТ", прыватнае прадпрыемства "В ФІТНЕС").
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, па адрасах прадпрыемстваў.
Час правядзення: 14.00 ч. – 17.00 ч.

2 сакавіка ДЗЕНЬ ПЯТЫ:
«У бізнесу жаночы твар» - інтэрв'ю ў газеце «Наш час» з жанчынамі – прадпрымальнікамі. 

3 сакавіка ДЗЕНЬ ШОСТЫ:
Выстава-прэзентацыя «Выпускны вечар - 2018» 
Месца правядзення: Ваўкавыскі моладзевы цэнтр «DELTA», 
г. Ваўкавыск, вул. Кастрычніцкая, 30
Час правядзення: з 13.00 да 17.00 ч. 

На працягу ўсяго тыдня, з 26 лютага па 3 сакавіка 2018 г.:
1.Асвятленне ў газеце «Наш час» і на сайце Ваўкавыскага райвыканкама інфармацыі аб развіцці прадпрымальніцтва ў Ваўкавыскім раёне.

2.Дзень адчыненых дзвярэй для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў філіяле № 402 ААТ «ААБ Беларусбанк»
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, вул. Савецкая, 20
Час правядзення: з 14.00 да 17.00 ч. 

3.Дзень адчыненых дзвярэй для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў аддзяленні ДА 402 «БПС-ашчадбанк» у г. Ваўкавыску, 
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, вул. Леніна, 9а
Час правядзення: з 09.00 да 18.00 ч. 

4.Дзень адчыненых дзвярэй для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў РКЦ №19 філіяла ААТ «Белаграпрамбанк»
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, вул. Першамайская, 6
Час правядзення: з 09.00 да 16.30. ч. 

5.Дзень адчыненых дзвярэй для суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў ЦБП № 203 ААТ «Белінвестбанк»
Месца правядзення: г. Ваўкавыск, вул. Леніна, 26
Час правядзення: з 09.00 да 13.00 ч. 

6.Кансультацыі аддзелам эканомікі па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, а так жа раённымі службамі па напрамках (ІМПЗ па Ваўкавыскаму раёну, Ваўкавыскім аддзела ФСАН).

Кульмінацыйнай падзеяй III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва ў Ваўкавыскім раёне стане правядзенне 15 сакавіка 2018 г. у 15.00 пашыранага пасяджэння Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Ваўкавыскім райвыканкаме, на якім будуць абвешчаны пераможцы конкурсу сярод школьных бізнес-кампаній па стварэнні бізнес-праекта «Брэнд горада Ваўкавыска», а так жа падведзены вынікі тыдня прадпрымальніцтва, уручаны падзячныя лісты райвыканкама па зацверджаным раней намінацыях.
Месца правядзення: Ваўкавыскі райвыканкам (малая зала), 
г. Ваўкавыск, вул. Дзяржынскага, 3
Час правядзення: 15.00


Па ўсіх пытаннях, якія тычацца правядзення дадзеных мерапрыемстваў, звяртацца ў кабінет № 310 аддзела эканомікі Ваўкавыскага райвыканкама, тэл: 4 50 26, 4 57 98.