Афіцыйны сайт
1 лютага 2018

Адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Ваўкавыскім райвыканкаме

30 студзеня 2018 г. у малой зале Ваўкавыскага райвыканкама адбылося першае ў гэтым годзе пасяджэнне Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Ваўкавыскім райвыканкаме сумесна з раённымі службамі і суб'ектамі гаспадарання Ваўкавыскага раёна, па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці ў рамках Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання». 

Рэкамендацыі па ўжыванню вышэйзгаданых нарматыўных актаў размешчаны на афіцыйным сайце Ваўкавыскага райвыканкама ў раздзеле «Дзелавыя людзі», гэтак жа вызначаны круг адказных па тлумачэнню іх прымянення.