Афіцыйны сайт
10 студзеня 2018

Пажар у жылым доме ў вёсцы Пачуйкі

09.01.2018 ў 22-29 у ЦАУ Ваўкавыскага РАНС ад мінака паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Пачуйкі.

Па прыбыцці да месца выкліку ратавальнікаў выяўлена адкрытае гарэнне дома. Дом не электрыфікаваны, не газіфікаваны, выкарыстоўваўся пад дачу.

Гаспадар, 1965 г. н., пражывае ў суседняй вёсцы. Жонка гаспадара была ў гэты дзень у двары, але ў хату не заходзіла. Усё было зачынена.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены. 
Прычына пажару высвятляецца, меркаваная прычына – падпал.








*

*

*