Афіцыйны сайт
14 жніўня 2019

На свята да Лявоніхі

А ў Воўпе ўсіх прыхільнікаў фальклора ў чарговы раз паклікала Лявоніха.

“Лявоніха на свята запрашае” так называецца свята, якое з’яўляецца брэндавым для гэтага аграгарадка. Сёлета гасцей да Лявоніхі прыйшло нямала. Яны весела адпачывалі, ўспаміналі традыцыі продкаў, танцавалі побытавыя танцы, спявалі фальклорныя песні, гулялі ў гульні і спрабавалі беларускія прысмакі. Ну, а якое ж свята без музыкаў? Завіталі да Лявоніхі фальклорны гурт “Крынічанька” Воўпаўскага ДК, клуб аматараў народнай творчасці “Скарбонка” Роскага ДК і народны ансамбль беларускай песні “Медуніца” з Ваўкавыска. Завіталі з песнямі і святочным настроем, падарыўшы іх не толькі гаспадыні, але і ўсім удзельнікам свята.






































Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".