Афіцыйны сайт
17 лютага 2018

Масленіца ў Ваўкавыску: як прайшлі провады зімы.

Сёння ў Ваўкавыску на гарадской плошчы ім. Леніна весела і шумна праводзілі зіму.

Народнае гулянне прайшло пры заўважнай актыўнасці гараджан. Усе жадаючыя маглі паглядзець тэатралізаванае прадстаўленне, святочны канцэрт, віншаванні ад вяснянак, конкурс пудзілаў, паўдзельнічаць розных конкурсах, паспрабаваць мноства смачных бліноў і юхі. Самыя смелыя і адважныя спрабавалі дастаць падарункі з масленічнага слупа.

На працягу свята працавалі гандлёвыя аб'екты.

Святочны настрой усім прысутным дарылі творчыя калектывы Ваўкавыскага раёна і госці з горада Шчучын - ансамбль песні «Васільковая раніца».

Прапануем Вашай увазе фотарэпартаж з раённага свята.