Афіцыйны сайт
4 снежня 2017

Мабільная група ЦРБ па фарміраванні здаровага ладу жыцця выязджала на гэтым тыдні ў ААТ «Беллакт»

Участковы тэрапеўт  М. Ю. Рышкель, медыцынская сястра Ю. Ю. Якуш, інструктар-валеолаг О. В. Бердзік вымяралі артэрыяльны ціск, вызначалі індэкс масы цела, узровень глюкозы ў крыві, давалі кансультацыі па папярэджанні хвароб сістэмы кровазвароту, раздавалі наведвальнікам буклеты і памяткі.

 Каб захаваць сэрца і сасуды здаровымі, неабходна, у прыватнасці, правільна харчавацца, больш рухацца, захоўваць душэўную раўнавагу, выключыць тытунь і алкаголь, кантраляваць узровень халестэрыну і цукру ў крыві, сачыць за АЦ. Штодзённая фізічная актыўнасць па 35-40 хвілін 4-5 разоў на тыдзень умацоўвае сардэчную мышцу. Карысныя хуткая хада, плаванне, язда на веласіпедзе. Медыкі нагадалі, што ў рацыён трэба абавязкова ўключаць больш гародніны і садавіны, знізіць ужыванне прадуктаў з утрыманнем цукру і солі. 

У сувязі з правядзеннем 1 снежня Адзінага дня здароўя пад дэвізам «Сусветны дзень барацьбы са СНІДам» спецыялісты расказалі работнікам прадпрыемства аб ВІЧ-інфекцыі, СНІД, адказалі на пытанні, як ВІЧ пераходзіць у стадыю СНІД, як можна выявіць інфекцыю, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам, агучылі статыстыку і дынаміку захворвання СНІДам, значнасць правядзення прафілактычных мер. Паведамілі, што ў раённай паліклініцы можна прайсці бясплатнае ананімнае тэставанне на ВІЧ.