Афіцыйны сайт
20 мая 2019

Камісія па аказанні дапамогі дзікай жывёле створана рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама

 
Яна будзе каардынаваць работу па ўзаемадзеянню дзяржаўных органаў і іншых арганізацый пры выяўленні хворай, параненай, траўміраванай дзікай жывёлы, або якой пагражае гібель у выніку стыхійных бедстваў ці якая можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю грамадзян.

У камісію ўвайшлі 7 чалавек, а ўзначаліў яе першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Захарчук.