Афіцыйны сайт
30 жніўня 2019

Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга прыбыў у Ваўкавыск у рамках штогадовай экспедыцыі «Дарога да святыняў»

Штогод да Дня беларускага пісьменства паломнікі, у ліку якіх святары, пісьменнікі, музыкі, навукоўцы і артысты, прыязджаюць у гарады Беларусі, каб сустрэцца з іх жыхарамі, наведаць дзіцячыя дамы і бальніцы. 

26-ы раз удзельнікі экспедыцыі пранясуць Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга і Загор'е-Сталовічскі абраз Божай Маці па дзесяці населеных пунктах краіны. 

Пяцідзённая навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» стартавала ў сталіцы 28 жніўня ад сцен Свята-Духава кафедральнага сабора, і ўжо сёння ваўкавычане сустракаюць гасцей на сваёй зямлі. Іх сімвалічна вітаюць на мяжы Зэльвенскага і Ваўкавыскага раёнаў. Тут і цеплыя абдымкі, і прывітальны каравай, і мноства пажаданняў.




























































































































































































































































Пасля шчырага прывітання госці накіраваліся ў Ваўкавыск, дзе пакінулі след аб сваім падарожжы: каля храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, вучыцеляў Славенскіх адбылася пасадка Сада Малітвы. Удзельнікі экспедыцыі пабывалі ў многіх гарадах, і жыхары кожнага з іх передалі капсулы з свянцонай зямлей. Потым гэтую зямельку перамяшалі і падсыпалі пад кожнае дрэўца. І гэты Сад Малітвы стаў па-сапраўднаму цэнтрам духоўнага яднання ўсёй Беларусі. “Мы спім, а дрэвы моляцца”, — тлумачыць удзельніца экспедыцыі. Па традыцыі, такія сады з’яўляюцца ля ўсіх храмаў, куды прыносяць Непагасную Лампаду ад Гроба Гасподняга.










































































































Заўтра паломнікі сустрэнуцца з жыхарамі Краснасельскага і Росі. А ўвесь маршрут, працягласцю каля 980 кіламетраў, будзе скончаны заўтра ў Слоніме — сталіцы Дня беларускага пісьменства.

Удзельнікаў 26-й міжнароднай духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў” і вернікаў Ваўкавыска аб’яднаў і хрэсны ход, якім у агульнай малітве яны прайшлі ад Свята-Петра-Паўлаўскага сабора да пляцоўцы па вуліцы К.Маркса.










































































































Тут усіх вітаў старшыня Ваўкавыскага Савета дэпутатаў Віталій Станіслававіч Навіцкі.




































Аб мэтах экспедыцыі расказаў яе кіраўнік, галоўны захавальнік цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой Багародзіцы на маршруце, навуковы супрацоўнік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Мікалаевіч Лапата-Загорскі.




































Гісторыю знаходжання іконы і яе шляху “у народ” распавядала ініцыятар заснавання Дня беларускага пісьменства, пісьменніца, кіраўнік 21 Экспедыцыі, пастаянная захавальніца цудатворнай іконы Ніна Загорская.





































З прывітальным словам звярнуліся да веруючых Ваўкавыска пісьменнік, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА, намеснік Старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Іванавіч Бутэвіч (Максім Валошка) і сербскі пісьменнік, перакладчык Ранка Войкавіч.




































Благачынны Ваўкавыскіх храмаў, настаяцель прыхода святых роўнаапостальных Мефодыя і Кірыла іерэй Аляксандр Юзва пажадаў экспедыцыі лёгкіх дарог.

Свае вершы са сцэны чытаў мясцовы паэт і кампазітар Вячаслаў Мікалаевіч Макуць.




































 
Пасля гэтага хрэсны ход вярнуўся зноў у сабор Па заканчэнні шчырай малітвы людзі прымалі Святы Агонь ад Гроба Гасподняга.




























































































Познім вечарам удзельнікі экспедыцыі правялі ў гарадскім Доме культуры духоўна-асветніцкую сустрэчу з жыхарамі Ваўкавыска.


































За сваю гісторыю 397 удзельнікаў экспедыцыі прайшлі больш за 33 тысячы кіламетраў. А ў гэты год да добрай традыцыі далучыліся 35 чалавек з разных куткой краіны.

Па матэрыялах сайта раённай газеты "Наш час".