Афіцыйны сайт
1 лютага 2018

8 лютага 2018 гада ў арганізацыях раёна праводзіцца раённы дзень аховы працы з адзінай позвай «Здароўе і бяспека работніка - вось вынік працы!»

 Наймальнікі павінны памятаць, што:

Здароўе - гэта адзін з найважнейшых кампанентаў працоўнага патэнцыялу чалавека. Здароўе грамадзян з'яўляецца адным з найбольш важных складнікаў нацыянальнага багацця, асаблівым эканамічным
рэсурсам, які шмат у чым вызначае эфектыўнасць сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства. Здароўе работнікаў выступае каштоўнасцю і ў дасягненні эканамічных мэтаў, пастаўленых працадаўцамі.
Здаровы работнік - гэта высокая працаздольнасць, псіхічная цягавітасць, сацыяльная накіраванасць да выканання прафесійных абавязкаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прадугледжвае, што кожны мае права на працу ва ўмовах, якія адказваюць патрабаванням бяспекі і гігіены. Праца і здароўе людзей ахоўваюцца дзяржавай.