Афіцыйны сайт
7 лютага 2018

3 лютага “прамую тэлефонную лінію” правяла намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Андрушкевіч Т. В.

 Ад грамадзян паступіла 3 тэлефонныя звароты, 2 з якіх па пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі (работы сістэмы каналізацыі ў шматпавярховым жылым доме і рамонце асвятлення), 1 па пытанню аказання паслуг арганізаціі “Белсэрвіс”.

Звароты накіраваны на разгляд і прыняцце неабходных мер па кампетэнцыі з наступным інфармаваннем грамадзян.

10 лютага 2018 г. “прамую тэлефонную лінію” правядзе з 9.00 да 12.00 па тэлефону 4-54-23 старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Навіцкі Віталій Станіслававіч.