Афіцыйны сайт
19 снежня 2017

16 снежня 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правёў намеснік старшыні Ваўкавыскага райвыканкама Галавач Сяргей Вікенцьевіч

Ад грамадзян паступіла 8 тэлефонных зваротаў. 7 - па пытанням жыллёва-камунальнай гаспадаркі (работы сістэмы ацяплення ў кватэрах, добраупарадкаванню дарог, рамонце вулічнага асвятлення, аплаце жыллёва-камунальных паслуг), 1 пытанне аб правапарадку.

На 1 зварот дадзены тлумачэнні падчас “прамой тэлефоннай лініі”, астатнія накіраваны на разгляд і прыняцце неабходных мер па кампетэнцыі з наступным інфармаваннем грамадзян.
23 снежня 2017 г. “прамую тэлефонную лінію” правядзе з 9.00 да 12.00 па тэлефону 4-54-23 старшыня Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў Навіцкі Віталій Станіслававіч.