Афіцыйны сайт
13 снежня 2017

14 снежня 2017 года праводзіцца раённы Дзень аховы працы з адзінай позвай: «Сцеражыся няспраўнага аўтамабіля».

 У адпаведнасці з планам работы камісіі па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Ваўкавыскім раённым выканаўчым камітэце 14 снежня 2017 года праводзіцца раённы Дзень аховы працы з адзінай позвай: «Сцеражыся няспраўнага аўтамабіля».
У рамках гэтага раённага Дня аховы працы асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на навучанне па пытаннях аховы працы і правілаў дарожнага руху, праходжанне медыцынскіх аглядаў і агляду працуючых, занятых абслугоўваннем і кіраваннем транспартных сродкаў, а гэтак жа на выкананне патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў:

- пры падрыхтоўцы транспартных сродкаў да выезду;

- пры ўборцы і мыйцы транспартных сродкаў, іх агрэгатаў і дэталяў;

- пры тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў;

- пры захоўванні (стаянцы) транспартных сродкаў;

- пры кіраванні транспартным сродкам у зімовых умовах.