Афіцыйны сайт

Знешнеэканамічная дзейнасць

   

Экспартны патэнцыял Ваўкавыскага раёна прадстаўлены 15 арганізацыямі, з іх 10 арганізацый малога бізнэсу.

Найбуйнейшыя экспарцёры, на долю якіх прыпадае 90% усяго экспарту Ваўкавыскага раёна:

Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" (адзінае прадпрыемства ў Рэспубліцы Беларусь па вытворчасці сухіх малочных сумесяў і каш для дзіцячага харчавання, вадкага пастападобнага харчавання для дзяцей);

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (найбуйнейшы вытворца будаўнічых матэрыялаў Рэспублікі Беларусь);

ААТ «Ваўкавыскі мясакамбінат» (адзін з найбуйнейшых вытворцаў у Гродзенскай вобласці і ў Рэспубліцы Беларусь мяса і мясных прадуктаў).

На экспарт пастаўляецца:

мяса-малочная прадукцыя (сухое і вадкае пастападобнае дзіцячае харчаванне, сухое малако, масла, тварог, вяршкі, сыроватка, малочныя кашы, сухія малочныя прадукты для спартсменаў і цяжарных, мяса ялавічыны, каўбасныя вырабы, адсеклі ялавічны, субпрадукты, тлушч);

 будаўнічыя матэрыялы (цэмент, вапна, мел, сухія будаўнічыя сумесі, лісты асбестацэментныя, блокі з ячэістага бетону);

ліцейная і будаўніча-аддзелачныя абсталяванне;

замочна-скобяные вырабы;

закаточные машынкі;

дранка;

фруктовыя напаўняльнікі для малочнай прамысловасці;

пластыкавыя вырабы для саду і агарода;

гарсэтныя вырабы;

лесаматэрыял;

драўняны вугаль

Экспарт ажыццяўляецца ў Расію, Казахстан, Арменію, Азербайджан, Украіну, Малдову, Таджыкістан, Узбекістан, краіны Прыбалтыкі, Польшчу, Грузію, В'етнам, Емен, Кітай, Ліван, Манголію, Нідэрланды, Турцыю, Пакістан, Аман, Сірыю.

2 прадпрыемствы раёна маюць уласную тавараправодную сетку за межамі Рэспублікі Беларусь:

Ваўкавыскае ААТ "Беллакт" - ГД «Беллакт» (Расія, г. Масква);

ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» - ТАА «КСМ Польска» (Рэспубліка Польшча, г.Белосток).

Больш за 80% экспартных паставак прыпадае на краіны СНД, у тым ліку ў Расію - каля 90%.