Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
22.03.2020

З 23 сакавіка будуць адменены міжнародныя цягнікі ў Маскву і Санкт-Пецярбург

У сувязі з распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі ад 16 сакавіка № 635-р, паведамленнем ААТ «Расійскія чыгункі» і падзеннем пасажырапатоку, з 0.00 гадзін 23 сакавіка часова адмяняюцца з абарачэння міжнародныя пасажырскія цягнікі, якія курсіруюць у зносінах з Масквой і Санкт-Пецярбургам.

Як паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, гаворка ідзе пра наступныя цягнікі: № 4/3 Брэст — Масква; № 26/25 Гродна/Мінск — Масква; № 28/27 Брэст — Масква; № 40/39 Полацк — Масква; № 56/55 Гомель/Магілёў — Масква; № 84/83 Гомель — Санкт-Пецярбург; № 96/95 Брэст — Масква; № 250/249 Гродна/Мінск — Санкт-Пецярбург.

На магістралі звярнулі ўвагу на тое, што ў графіку руху захоўваецца курсіраванне міжнародных цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі № 2/1 Мінск — Масква і № 52/51 Брэст — Санкт-Пецярбург.

Сяргей РАСОЛЬКА

Па матэрыялах сайта газеты "Звязда".