Галоўная / Навiны / Навiны рэспублiкi
29.06.2020

Лукашэнка: намі не павінны кіраваць з-за мяжы, мы павінны жыць уласным розумам

Беларускі народ павінен жыць уласным розумам і не дапусціць кіравання з-за мяжы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам "Беларуськалія", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я не прыехаў вас прасіць, каб вы кагосьці падтрымалі, у тым ліку дзеючага Прэзідэнта - гэта ваша справа. Як хочаце, так і рабіце. Але помніце галоўнае: намі не павінны кіраваць з-за мяжы, мы павінны жыць уласным розумам, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі вы за, тады мы будзем абараняць сваю краіну і нашых дзяцей, калі супраць, то шукайце іншага Прэзідэнта".

Кіраўнік дзяржавы таксама заявіў, што ўлада будзе рабіць усё, каб не дапусціць у краіне майданаў, а рэвалюцый, перакананы ён, у Беларусі быць не можа. "Ліміт рэвалюцый вычарпалі, больш таго - у нас рэвалюцыянераў няма. А вось "майданутых" у нас хапае. Але майдан нам не патрэбны: мы бачым, да чаго гэта прыводзіць - да разбурэння краіны, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Камусьці збоку гэта трэба: нахіліць, аслабіць, разварушыць, а потым прымусіць рабіць тое, што яны захочуць".

Прэзідэнт упэўнены: падзяліць беларускі народ ужо не атрымаецца: "Мы за 25 гадоў паспрабавалі ўжо, што такое свая дзяржава, свой кавалак зямлі. Мы з галавой дружым, разумеючы, што гэты кавалак зямлі ўжо не столькі нам належыць, колькі нашым дзецям. Мы тут адзіныя: гэты кавалак зямлі павінен застацца нашым дзецям".

Па матэрыялах сайта БЕЛТА.