Галоўная / Грамадства / Iнфармацыя аб выбарчых камісіях

Iнфармацыя аб выбарчых камісіях

Для прыёму выбаршчыкаў з мэтай азнаямлення са спісамі выбаршчыкаў з 1 лістапада 2019 г. ва ўчастковых выбарчых камісіях будзе арганізавана дзяжурства: з панядзелка па пятніцу - з 17 да 19 гадзін, у суботу - з 12 да 14 гадзін (за выключэннем камісій, пералічаных у прыкладаемым рашэнні). У перыяд датэрміновага галасавання (з 12 па 16 лістапада 2019 г.) ўчастковыя камісіі будуць працаваць з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін, у дзень выбараў (17 лістапада 2019 г.) - з 8 да 20 гадзін.
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
Паважаныя выбаршчыкі!
Паведамляем, што 9 лістапада 2019 года акруговая і ўчастковыя выбарчыя камісіі працуюць па графіку работы ў суботу.
7, 8 і 10 лістапада 2019 года - выхадныя дні.
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
28 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі ўнесены змены ў рашэнне Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта ад 2 кастрычнiка 2019 года № 636 "Аб стварэнні ўчастковых выбарчых камісій".



2 кастрычніка 2019 года адбылося пасяджэнне Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі ўтвораны ўчастковыя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Ваўкавыскай выбарчай акрузе № 48.



 

31 жніўня 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Гарадзенскага абласнога выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Гродзенскай абласной і акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.